Белорусский портал в Казахстане

Мінсельгасхарч плануе справіцца з перапрацоўкай астаткаў лёну мінулых гадоў да пачатку ўборкі новага ўраджаю



Аб гэтым паведаміў першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Марыніч.

"Задача стаіць перапрацаваць увесь лён да ўраджаю 2014 года, а гэты ўраджай мы пачнём звозіць для перапрацоўкі не раней за верасень. Таму гэты перыяд (два месяцы) - рэальны тэрмін, каб выканаць даручэнне ўрада", - сказаў першы намеснік міністра.

Як паведамлялася, у канцы чэрвеня кіраўнік беларускага ўрада раскрытыкаваў работу Мінсельгасхарча па развіцці льняной галіны і запатрабаваў перапрацаваць існуючыя астаткі лёну да ўраджаю 2014 года. Навесці парадак у галіне ў красавіку гэтага года патрабаваў і кіраўнік дзяржавы. Размова ў тым ліку ішла аб перапрацоўцы астаткаў.

"Гэта работа вядзецца, - сказаў Леанід Марыніч. - Праведзена ўжо інвентарызацыя ўсіх шох, у якіх захоўваецца лён. Пытанне знаходзіцца на кантролі. Думаю, што і аблвыканкамы, і Мінсельгасхарч як каардынатар ільняной галіны прымуць усе меры для таго, каб гэтае даручэнне было выканана".

8 ліпеня 2014, Мінск
Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/803/26549
Текущая дата: 20.11.2024