Белорусский портал в Казахстане

У Мінску стартавалі Дні сербскага кіно



Урачыстае адкрыццё адбылося ў кінатэатры «Перамога».

Тут тры дні будуць ісці фільмы розных жанраў і кірункаў. Сярод рэжысёраў вядомы Мамчыла Мрдакавіч. Ён быў асістэнтам у Кустурыцы, затым стаў здымаць свае фільмы. Пасля паказу яго аўтабіяграфічнага фільма адбылася творчая сустрэча.

Дні сербскага кіно прадоўжацца да 20 чэрвеня ўключна. Фільмы дэманструюцца на мове арыгінала з рускімі субцітрамі.

Звязда, 19 чэрвеня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/805/26333
Текущая дата: 20.11.2024