Аб гэтым 18 чэрвеня ў час прэс-канферэнцыі паведаміў дырэктар тэатра Уладзімір Карачэўскі.
Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі 7 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых на вечар "Святкуем Купалле разам з Купалам".
Праграма вечара ўключае некалькі мерапрыемстваў. Публіку чакае паказ спектакля ў жанры дакументальнай алегорыі "Янка Купала. Кругі раю". У пастаноўцы аўтар і рэжысёр Святлана Навуменка расказвае пра народнага паэта Беларусі, пераплятаючы драматычныя падзеі яго жыцця з лёсам яго літаратурных герояў. Прэм`ера спектакля адбылася ў 2012 годзе і была прысвечана 130-годдзю з дня нараджэння песняра. Галоўную ролю ў ім іграе Дзяніс Паршын. Акцёр прызнаецца, што вобраз народнага паэта даўся яму няпроста. "Іграць паэта - вельмі складана і адказна, тым больш такога, як Янка Купала. Але мне здаецца, што я знайшоў да гэтай ролі ключ. Я шукаў паэта ў сабе, а не наадварот. Здаецца, атрымалася", - сказаў ён.
Для гледачоў таксама падрыхтуюць выстаўку. У экспазіцыі прадставяць творы беларускіх мастакоў і экспанаты Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы і Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі. Гледачы ўбачаць рэчы Купалы, у тым ліку копіі рукапісаў, пачуюць яго голас.
Завершыцца свята ў тэатральным холе і на тэрасе. Тут будуць паліць касцёр, шукаць "папараць-кветку", а таксама спяваць купальскія песні разам з народнай артысткай Беларусі Таццянай Мархель і фальклорным калектывам "Купалінка" Белдзяржфілармоніі.
18 чэрвеня 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/806/26312
Текущая дата: 20.11.2024