Белорусский портал в Казахстане

У Дзяржынску з нагоды гадавіны прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі апазіцыйныя актывісты вывесілі бел-чырвона-белы сцяг і расклеілі плакаты



Напярэдадні 24-й гадавіны прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР, 26 ліпеня, актывісты грамадскага аб`яднання "Альтэрнатыва" (зарэгістраванае ў Латвіі) вывесілі бел-чырвона-белы сцяг каля будынка гарвыканкама ў Дзяржынску (Мінская вобласць).

Акрамя таго, на гарадскіх афішах і прыпыначных пунктах былі расклееныя плакаты "За незалежную Беларусь!", "Беларусь — не Расія!".

"Тым самым мы павіншавалі горад з гадавінай абвяшчэння незалежнасці і суверэнітэту Беларусі. Бел-чырвона-белы сцяг — гістарычная сімволіка нашай краіны, гэта сцяг свабоднай, дэмакратычнай і незалежнай дзяржавы, гэта памяць пра вялікае ВКЛ.

Для кожнага сапраўднага беларуса гэта святая і велічная сімволіка", — прыводзіць прэс-служба арганізацыі словы аднаго з удзельнікаў акцыі.

Інфармацыя аб затрыманнях не паступала.

БелаПАН
Мінск, 26 ліпеня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/806/26828
Текущая дата: 25.12.2024