19 траўня ў Гродне пройдзе прэзентацыя свежавыдадзенай манаграфіі «Балахоўцы: Сведчанні, дакументы, даследаванні».
Аснову гэтай досыць аб’ёмнай (пад 500 старонак) публікацыі складае даследаванне эстонскага гісторыка Юрася Юркевіча «Стварэнне і дзейнасць Асобнага атрада БНР у Балтыі», прысвечанае спробам стварэння беларускіх вайсковых фармаванняў у Балтыі цягам 1919 г., а таксама праца «Балахоўцы», напісаная сучаснікам падзей, польскім афіцэрам Станіславам Лісам-Блонскім у 1920-я гг.
Акрамя гэтага, у кнізе дадаткова змешчаныя некаторыя малавядомыя ўспаміны і дакументальныя сведчанні, датычныя жыцця і дзейнасці Станіслава Булак-Балаховіча і яго вайсковых фармаванняў, а таксама спіс усіх жаўнераў Асобнага атрада БНР па стане на канец 1919 г.
Выданне ілюстраванае, у тым ліку каляровымі ілюстрацыямі.
На сустрэчах будуць таксама прадстаўленыя гістарычныя выданні:
— манаграфія Юрыя Гардзеева «Цывільна-вайсковыя парадкавыя камісіі ў Вялікім Княстве Літоўскім у часы Чатырохгадовага сойма»;
— даследаванне Алега Латышонка «Жаўнеры БНР»;
— кніга Яна Шумскага «Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944—1953 г.): Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі»;
— бестсэлер Марка Бартушкі «Партызанская вайна ў Беларусі ў 1941—1944 гг.»;
— манаграфія Сяргія Плахія «Рускі Вавілон: Дамадэрныя ідэнтычнасці ў Расіі, Украіне і Беларусі»;
— зборнік памяці Паўла Лойкі «Да сваёй гісторыі: Сярэднявечча і Ранні Новы час»;
— падручнік для ВНУ Алега Латышонка і Яўгена Мірановіча «Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII ст. да пачатку ХХІ ст.»;
— зборнік «Летапісы і хронікі Беларусі. Сярэдневечча і раньнемадэрны час»;
— кнігі Алеся Белага «Хроніка Белай Русі: Імагалогія Беларусі ХІІ –ХVIII ст.» і Эдмундаса Гімжаўскаса «Беларускі фактар пры фармаванні літоўскай дзяржавы ў 1915—1923 г.».
Гаворка пойдзе і пра свежыя нумары «ARCHE»:
3/2014 («Віцебскія гісторыі»),
1—2/2014 («Гісторыя Беларусі ХІХ ст. у мемуарах»),
4/2013 («Беларусь у цяні Палесся»),
3/2013 («Ахвяры і каты»),
2/2013 («Гістарычная памяць і гістарычная палітыка ў Беларусі»),
12/2011 («Жанчыны ў гісторыі Беларусі») і пра дзясяткі іншых публікацый.
Сустрэча адбудзецца:
19 траўня, панядзелак: Гродна (пачатак 18.30, вул. Будзённага, 48а-63).
Даведкі па тэлефоне (29) 550 7969.
Наша Ніва, 19 траўня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/807/26100
Текущая дата: 20.11.2024