Белорусский портал в Казахстане

Фестываль сярэдневяковай культуры «Рубон-2014» пройдзе ў Полацку



У гэтым годзе святочныя мерапрыемствы разгорнуцца каля сцен старадаўняга Сафійскага сабора.

Штогадовы фестываль, назва якога паходзіць ад старажытнага баявога клічу воінаў полацкай зямлі, запрашае аматараў беларускай гісторыі і рыцарскіх турніраў акунуцца ў гераічныя часы Сярэднявечча.

У праграме – турніры рыцараў, латнікаў і лучнікаў, бугурты – камандныя баі апранутых у даспехі рыцараў па сярэдневяковых правілах, а таксама старадаўнія гульні з гледачамі. Акрамя таго, гасцей фэсту чакаюць выстаўка музейных экспанатаў, майстар-класы ад рамеснікаў, дэгустацыястраў беларускай кухні, старадаўняя музыка і катанне на конях.

Фестываль пройдзе 23 – 25 траўня.

Звязда, 21 траўня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/807/26141
Текущая дата: 20.11.2024