Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.
Гледачы тэлеканала 9 чэрвеня ўбачаць прэм`еру цыкла хранікальна-дакументальных фільмаў вытворчасці Белтэлерадыёкампаніі "Выпрабаванне". У аснове сюжэта - знакавыя падзеі ваенных гадоў: абарона Брэсцкай крэпасці, арганізацыя партызанскага руху, выратаванне дзяцей з канцэнтрацыйных лагераў, процістаянне плану "Ост", яўрэйскія гета і г.д. Пры гэтым тэмы раскрываюцца з выкарыстаннем малавядомых фактаў і ўнікальных дакументаў, а гледачам прапануецца некалькі версій трактоўкі тых падзей сучаснымі гісторыкамі.
З 23 чэрвеня да 4 ліпеня Агенцтва тэленавін сумесна з дзіцячым хорам рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі прадстаўляюць праект "Яны спявалі за Радзіму". У праграме прагучаць вядомыя кампазіцыі "Священная война", "Прощание славянки", "В землянке", "Катюша", "Синий платочек", "Песня военных корреспондентов", "Эх, дороги", "Смуглянка", "Нам нужна одна победа" і "День Победы". У кожным выпуску тэлегледачоў чакае расказ аб стварэнні той ці іншай песні, яе аўтарах і першых выканаўцах.
Праект "Падполле: вайна ўнутры вайны" тэлерадыёкампаніі "Гомель" выйдзе ў эфіры 3-6 ліпеня. Шматсерыйны дакументальны фільм з элементамі журналісцкага расследавання раскажа аб кіраўніках падпольнага руху, спецыяльных групах, маладзёжных атрадах і партызанскіх фарміраваннях, якія, нягледзячы на неймаверныя цяжкасці і жахі вайны, праводзілі небывалага размаху і эфектыўнасці аперацыі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Праз рэканструкцыю падзей гледачы даведаюцца аб асобных спецаперацыях, дыверсіях, баявых дзеяннях супраць ворага, трагічных момантах акупацыі, адкрыюць для сябе новыя, раней невядомыя факты подзвігу герояў у час Вялікай Айчыннай вайны.
28 мая 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/807/26167
Текущая дата: 20.11.2024