Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 3 кастрычніка 2023 года



Гэты дзень з`яўляецца дзвесце семдзесят шостым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 89 дзён.

У гэты дзень у 1906 годзе міжнародным сігналам бедства быў зацверджаны сігнал SOS. Якія яшчэ падзеі адбыліся 3 кастрычніка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 3 кастрычніка

У 1922 годзе адбылося ўрачыстае адкрыццё пружанскай гімназіі імя Адама Міцкевіча.
У 1942 годзе пачаў дзейнічаць Мінскі міжраённы падпольны камітэт КП(б)Б.

Хто нарадзіўся 3 кастрычніка

1458 год: Казімір Казіміравіч, сын караля і вялікага князя Казіміра Ягелончыка, прылічаны да святых каталіцкай царквой.
1897 год: Міхась Дуброўскі, беларускі пісьменнік, перакладчык.

Таксама сёння нарадзіліся рускі паэт Сяргей Ясенін і французскі пісьменнік Луі Арагон.

3 кастрычніка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялікапакутніка Яўстафія Плакіды, яго жонкі і дзяцей.

У народзе гэты дзень называўся Астафій вятрак. Адзначалі свята млынароў: звычайна аднавяскоўцы прыносілі ім нешта ў падарунак – мёд, агародніну. У гэты перыяд пачыналі малоць зерне новага ўраджаю.

Асабліва назіралі 3 кастрычніка за ветрам: калі ён дзьмуў з поўначы – блізка маразы, а калі з поўдня – будзе яшчэ трымацца цяпло. Заходні вецер нёс дажджы, а ўсходні абяцаў добрае надвор`е.

Sputnik, 3 кастрычніка 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/81/71146
Текущая дата: 19.11.2024