Белорусский портал в Казахстане

У Цэнтральным батанічным садзе праходзіць дзень рададэндрана



У Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі 25 мая праходзіць святочнае мерапрыемства "Рададэндран — шыкоўны колер батанічнага сада".

Як паведамляюць арганізатары, у батанічным садзе растуць 40 разнавіднасцяў рададэндранаў. На свяце можна ўбачыць цвіценне гэтых раслін, а таксама даведацца ад куратара калекцыі аб месцах натуральнага вырастання рададэндранаў, асаблівасцях іх вырошчвання і догляду квітнеючых кустоў.

Сёння ў батанічным садзе працуе выстава-продаж саджанцаў рададэндранаў і іншых дэкаратыўных раслін. У праграме свята таксама выступленне музычнага дома "Класіка" і экскурсіі па садзе.

Анастасія Салановіч, БелаПАН
Мінск, 25 мая 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/812/21304
Текущая дата: 16.05.2024