Сёння Беларусь разам з традыцыйнай энергетыкай усур`ёз занялася і нетрадыцыйнай, заявіў 1 красавіка на адкрыцці выставы "Атамэкспа-Беларусь" першы віцэ-прэм`ер Беларусі Уладзімір Сямашка.
"Зараз на розных стадыях рэалізуюцца 168 праектаў, у тым ліку міні-ЦЭЦ, кацельні на мясцовых відах паліва і г.д. Апрача таго, больш як 25% цеплавой энергіі ўжо вырабляецца на мясцовых відах паліва", — сказаў ён.
"Што да атамнай станцыі, то для нас, безумоўна, гэта зусім новы кірунак, да якога мы ставімся надзвычай адказна, — падкрэсліў Сямашка. — На сёння закончаны падрыхтоўчы перыяд, пачалі рэалізацыю асноўнага перыяду будаўніцтва станцыі. Нагадаю, што перад намі стаіць задача да 2018 года запусціць энергаблок № 1, у сярэдзіне 2020 года — энергаблок № 2. Сумарная магутнасць гэтых блокаў складзе 2.340 МВт, гэта значыць прыблізна 30% запланаванай магутнасці ўсёй нашай энергасістэмы".
У сваю чаргу намеснік генеральнага дырэктара расійскай дзяржаўнай карпарацыі "Расатам" па развіцці і міжнародным бізнесе Кірыл Камароў на адкрыцці выставы сказаў: "Хачу вас запэўніць, што праект, які мы будуем у Беларусі, — гэта самы сучасны, самы тэхналагічна бяспечны. Такія ж станцыі мы будуем у Расіі. Таму мы ўпэўнены, што першая АЭС у Беларусі стане надзейнай, бяспечнай і эфектыўнай крыніцай энергіі".
БелаПАН, 1 красавіка 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/812/25593
Текущая дата: 20.11.2024