Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі больш за 600 замежнікаў маюць статус бежанца



Пра гэта на мерапрыемстве, прысвечаным Сусветнаму дню бежанцаў, паведаміў прадстаўнік Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў у Беларусі Жан Іў Бушардзі.

- На жаль, такая дапамога — абараняць ад пераследу і дапамагаць уцекачам — па-ранейшаму вельмі запатрабаваная. Самай актуальнай гісторыяй нашага часу з’яўляецца тое, што мільёны людзей страцілі ўсе, былі вымушаны пачаць жыццё нанова і мільёны людзей мараць вярнуцца дадому. І Беларусь стала домам для многіх бежанцаў! – прыводзіць словы Жана Іў Бушардзі агенцтва «Мінск-Навіны».

Ён нагадаў, што на працягу многіх гадоў УВКБ ААН у Беларусі паспяхова супрацоўнічае з урадам рэспублікі, а таксама падзякаваў дзяржаўныя структуры і беларускі народ за дасягненні ў распрацоўцы сучаснай сістэмы прадастаўлення прытулку ўцекачам, забеспячэнні іх міжнароднай абаронай.

Звязда, 22 чэрвеня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/812/26365
Текущая дата: 26.12.2024