Белорусский портал в Казахстане

Нацбанк выключыў на тыдзень з банкаўскай сістэмы 1,5 трлн. рублёў за кошт размяшчэння кароткатэрміновых аблігацый



25 чэрвеня праведзены аўкцыён па першасным размяшчэнні кароткатэрміновых аблігацый Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь выпуску № 883 у форме аўкцыёна па абвешчанай працэнтнай стаўцы 21,47% гадавых на тэрмін сем дзён.

Як паведамілі ў Нацбанку, да аўкцыёну былі дапушчаны заяўкі ад васьмі ўдзельнікаў на агульную суму 1 трлн. 518,9 млрд. рублёў.

Прызнана, што аўкцыён адбыўся, фактычны аб`ём размяшчэння склаў указаную суму.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 25 чэрвеня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/812/26427
Текущая дата: 26.12.2024