Белорусский портал в Казахстане

Больш чым 50 прадстаўнікоў беларускіх ВНУ ўдзельнічаюць у канферэнцыі "Мова і міжкультурныя камунікацыі"



Аб гэтым паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.

Больш чым 50 прадстаўнікоў вышэйшых навучальных устаноў Беларусі ўдзельнічаюць у IV Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Мова і міжкультурныя камунікацыі", якая адкрылася 15 мая ў Вільнюскім эдукалагічным універсітэце.

У канферэнцыі бяруць удзел спецыялісты з 12 краін.

Мерапрыемства арганізаванае сумесна Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя Максіма Танка і Вільнюскім эдукалагічным універсітэтам пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Беларусі ў рамках праграмы аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі паміж дзвюма краінамі.

Пасол Беларусі ў Літве Уладзімір Дражын, выступаючы на адкрыцці канферэнцыі, падкрэсліў унікальнасць гэтага беларуска-літоўскага праекта ў галіне адукацыі.

18 мая работа канферэнцыі працягнецца ў Мінску на базе БДПУ імя Максіма Танка.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 17 мая 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/814/21471
Текущая дата: 15.05.2024