Раніцай 30 траўня ў Беларусі памёр паэт, дзяржаўны і грамадска-палітычны дзеяч Генадзь Бураўкін, паведаміў са спасылкай на жонку літаратара Саюз беларускіх пісьменнікаў (СБП), членам якога быў Бураўкін.
"Смуткуем і выказваем спачуванне сваякам Генадзя Мікалаевіча", — гаворыцца ў паведамленні СБП.
Генадзь Бураўкін нарадзіўся 28 жніўня 1936 года ў вёсцы Шуляціна Расонскага раёна Віцебскай вобласці. Першыя вершы надрукаваў у 1952 годзе. Аўтар зборнікаў паэзіі і прозы, кніг для дзяцей, сцэнарыяў дакументальных і мастацкіх фільмаў. Лаўрэат Прэміі Ленінскага камсамола БССР (1972), Дзяржпрэміі БССР імя Янкі Купалы (1980), літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча (2005), узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Дружбы Народаў, медалямі.
Працаваў рэдактарам на Беларускім радыё, загадчыкам аддзела літаратуры, намеснікам галоўнага рэдактара газеты "Літаратура і мастацтва", галоўным рэдактарам часопіса "Маладосць".
У 1978—1990 гадах — старшыня Дзяржкамітэта БССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні, у 1980—1990 гадах — дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, у 1990—1993 гадах — пастаянны прадстаўнік Беларусі ў ААН.
У 1997—1999 гадах узначальваў Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, з 2008 года — назіральны савет тэлеканала "Белсат".
Грамадскай дзейнасцю Генадзь Бураўкін працягваў займацца і ў апошні год свайго жыцця. Так, у снежні мінулага года ён у ліку іншых членаў СБП публічна выступіў у падтрымку актывістаў украінскага Майдана, падтрымаўшы барацьбу Украіны за дэмакратыю і еўрапейскі шлях развіцця.
Генадзь Бураўкін таксама падпісаў зварот дзеячаў беларускай культуры да прэм`ер-міністра Міхаіла Мясніковіча з просьбай захаваць статус Літаратурнага музея Максіма Багдановіча ў Мінску, які паводле рашэння ўладаў рэарганізаваны ў філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.
БелаПАН
Мінск, 30 траўня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/814/26168
Текущая дата: 26.12.2024