З 80% наркаманаў, якія варылі з макавага насення опіум, засталося толькі 5%, паведаміў 20 траўня ў Мінску журналістам старшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах упраўлення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі МУС Беларусі Дзмітрый Садчыкаў.
"Што да пытання, куды ж яны зніклі, мне хацелася б думаць, што яны пайшлі лячыцца, а не перайшлі на іншы наркотык, — сказаў ён. — Падчас сваёй працы я часта сутыкаюся з опіумнымі наркаманамі і магу сказаць, што калі яны каштуюць курыльныя сумесі, то адчуваюць моцныя болі, тым самым робячы антырэкламу гэтым сумесям".
Паводле слоў Садчыкава, калі опіум разбурае печань, то курыльныя сумесі дзейнічаюць на мозг, і дастаткова дзвюх-трох, у залежнасці ад арганізму, цыгарэт, каб стаць псіхічна хворым чалавекам.
БелаПАН, 20 траўня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/815/26114
Текущая дата: 27.12.2024