Белорусский портал в Казахстане

Цэны на харчовыя тавары ў Беларусі ў красавіку ўзраслі на 0,6 працэнта



Аб гэтым паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

У Беларусі ў красавіку 2013 года цэны на харчовыя тавары ўзраслі ў параўнанні з сакавіком на 0,6 працэнта, са снежнем 2012 года - на 5,8 працэнта.

Пры гэтым на шэраг асноўных прадуктаў харчавання цэны ў красавіку знізіліся. Так, мяса і птушка сталі таннейшыя на 1 працэнт, каўбасы - на 0,2 працэнта, рыба і морапрадукты - таксама на 0,2 працэнта, алей - на 1 працэнт, яйкі, кандытарскія вырабы - на 0,3 працэнта ў кожнай пазіцыі, чай - на 0,2 працэнта. На іншыя асноўныя тавары харчовай групы цэны змяніліся нязначна, гэта масла (індэкс цэн склаў 100,1 працэнта), сыры (100,1 працэнта), малако (100,2 працэнта), хлеб (100,2 працэнта), садавіна (100,7 працэнта). На ранейшым узроўні захаваліся цэны на крупы і бабовыя, на цукар. Самы вялікі ўплыў на рост цэн у красавіку па харчовых таварах аказалі бульба і агародніна, яны падаражэлі адпаведна на 16,4 працэнта і на 10,4 працэнта. Алкагольныя напіткі сталі даражэйшыя на 0,6 працэнта, тытунёвыя вырабы - на 0,4 працэнта.

Цэны на тавары нехарчовай групы павялічыліся ў красавіку ў параўнанні з сакавіком на 0,2 працэнта, са снежнем 2012 года - на 2 працэнты. Практычна не змяніліся цэны на асноўныя тавары гэтай групы. Найбольшае змяненне цэн адбылося толькі па такіх пазіцыях, як медыкаменты (101 працэнт), сінтэтычныя мыйныя сродкі (101,2 працэнта). Пры гэтым крыху знізіліся цэны на гадзіннікі (99,4 працэнта). Цэны на бензін захаваліся на ўзроўні сакавіцкіх. Абутак стаў даражэйшы на 0,2 працэнта, парфумерна-касметычныя тавары - на 0,5 працэнта.

У красавіку запаволіўся рост цэн і тарыфаў на платныя паслугі, ён склаў у параўнанні з сакавіком 2013 года 100,5 працэнта, са снежнем 2012 года - 112,6 працэнта. Тарыфы на аплату жыллёва-камунальных паслуг склалі 99,9 працэнта. На астатнія віды паслуг тарыфы змяніліся нязначна. Так, на бытавыя паслугі яны ўзраслі на 1,9 працэнта, на пасажырскі транспарт - на 0,4 працэнта, на медыцынскія паслугі - на 0,6 працэнта, на санаторна-аздараўленчыя - на 2 працэнты.

Такім чынам, у цэлым індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў красавіку 2013 года ў параўнанні з сакавіком склаў 100,5 працэнта, са снежнем 2012 года - 105,9 працэнта.

9 мая 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/816/21032
Текущая дата: 19.05.2024