Белорусский портал в Казахстане

Свята "Купалле" ў Александрыі пройдзе ў гэтым годзе 5-6 ліпеня



Свята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў") у аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна адбудзецца ў гэтым годзе 5-6 ліпеня.

Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада па выніках праведзенага пад старшынствам намесніка прэм`ер-міністра Анатоля Тозіка пасяджэння пастаянна дзеючага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні свята.

У ходзе пасяджэння быў разгледжаны шэраг пытанняў, звязаных з падрыхтоўкай мерапрыемства. У прыватнасці, канцэпцыя правядзення свята, яго праграма, пытанні па арганізацыі работы гандлёвых выставак і ўдзелу замежных гасцей.

Мерапрыемствы свята пройдуць пад дэвізам "Днепр - рака дружбы". Пачнуцца яны 5 ліпеня адкрыццём выстаўкі-кірмашу народных майстроў "Вялікі Александрыйскі кірмаш", у час якога запланавана арганізацыя міні-свят "Сялянскі двор", "Глушанскі хутарок", "Залатая саломка", "Беларускі фарфор" і іншых. Продуць таксама фестывалі піва, лёну, беларускай бульбы.

"Прымаючы пад увагу, што свята "Купалле" адзначаюць не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі, Малдове, Літве, Латвіі, Польшчы і Украіне, дзе яно мае таксама свае гісторыка-культурныя асаблівасці, будзе значна пашыраны колькасны склад творчых дэлегацый краін-удзельніц у святочных мерапрыемствах", - адзначылі ў прэс-службе ўрада. Госць прымуць удзел у выстаўках (бізнес-перагаворах), арганізатарам якіх выступіць Беларуская гандлёва-прамысловая палата. Адбудзецца прэзентацыя Слуцкага пояса і сувенірнай прадукцыі з гэтым таварным знакам.

Па выніках пасяджэння арганізацыйнага камітэта зацверджаны план мерапрыемстваў па яго падрыхтоўцы, дадзены адпаведныя даручэнні органам дзяржкіравання і арганізацыям па аказанні садзейнічання ў правядзенні мерапрыемстваў свята на высокім арганізацыйным і творчым узроўні.

27 лютага 2014, Мінск
Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/816/25281
Текущая дата: 20.11.2024