Белорусский портал в Казахстане

VI нацыянальны даклад Беларусі аб выкананні Канвенцыі аб ядзернай бяспецы атрымаў у цэлым станоўчую міжнародную ацэнку



Аб гэтым паведаміў першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Беларусі Васіль Сцепаненка на прэс-канферэнцыі ў Мінску 21 красавіка.

"Што да стану міжнароднай ацэнкі ядзернай бяспекі Беларусі, то ў цэлым яна была дадзена станоўчая", — сказаў Сцепаненка.

Беларускі даклад быў падрыхтаваны ў жніўні 2013 года. Як зазначыў прадстаўнік МНС, на адрас Беларусі паступіла 116 пытанняў. Цікавасць выказалі як ЗША, Расія і іншыя краіны з развітай ядзернай энергетыкай, гэтак і краіны-навічкі ў гэтай сферы.

Намеснік начальніка ўпраўлення эканамічнага супрацоўніцтва і ўстойлівага развіцця галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі МЗС Аляксей Райман дадаў, што такія даклады краіны — удзельніцы канвенцыі рыхтуюць раз на тры гады. Беларусь падае свае даклады з 1999 года. Цяперашні даклад тычыўся развіцця ядзернай энергетыкі, у ім падрабязна расказвалася аб праекце першай беларускай АЭС.

БелаПАН, 21 красавіка 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/816/25878
Текущая дата: 27.12.2024