Белорусский портал в Казахстане

3 мая ў цэнтры Мінска адкрылася мастацкая выстава пад адкрытым небам "Спадчына Беларусі"



На агароджы Парка Чалюскінцаў размешчаны фатаграфіі найпрыгажэйшай архітэктурнай спадчыны краіны.

Рэпрадукцыі ўяўляюць работы з фотаальбомаў журналістаў Аляксандра Аляксеева і Алега Лукашэвіча. Да лістапада ўсе ахвотныя могуць убачыць больш за 50 архітэктурных помнікаў Беларусі, сярод якіх Камянецкая вежа, Каложская царква, палац Румянцавых-Паскевічаў, Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр, Сафійскі сабор у Полацку і іншыя.

У праграме адкрыцця выступілі гурт сярэднявечнай музыкі "Гуды", заслужаны калектыў песні і танца "Зорачка", Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

Арганізатары праекта — Міністэрства культуры Беларусі, Мінгарвыканкам, арт-цэнтр Вольгі і Андрэя Смоляк.

БелаПАН, 4 траўня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/816/25940
Текущая дата: 27.12.2024