На нарадзе па праекце ўказа "Аб некаторых пытаннях рэалізацыі тавараў індывідуальнымі прадпрымальнікамі і іншымі фізічнымі асобамі" 18 лютага Аляксандр Лукашэнка перасцярог прадпрымальнікаў ад шантажу ўлады ў сувязі са змяненнем умоў іх працы.
"Некаторыя палітыкі ад прадпрымальніцта, хоць іх цяжка назваць палітыкамі, якія прадстаўляюць інтарэсы прадпрымальнікаў, спрабуюць шантажыраваць уладу, у тым ліку прэзідэнта, — цытуе Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА. — Вось чаго б я не раіў, дык рабіць такія заявы ў сродках масавай інфармацыі, бо гэта можа проста вылезці бокам. Мяне палохаць дарэмна. Майдана мы не дапусцім у нашай краіне".
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, "усё будзе цывілізавана, бо прадпрымальнікі — самы праснуты слой грамадства, арыентаваны на ўсялякія рэформы". "Таму, калі вы хочаце жыць, як, дапусцім, на Захадзе, мы вам прадаставім такія ўмовы. Калі вы хочаце жыць, як на майдане (прабачце за гэтае згадванне, я ні ў якім выпадку не хачу ўмешвацца ва ўнутраныя справы Украіны, проста добрае параўнанне), — гэта не ў Беларусі", — папярэдзіў Лукашэнка.
Звяртаючыся да прадпрымальнікаў, ён заявіў: "Я ведаю, вы людзі нябедныя і можаце заказаць у жоўтай прэсе любы артыкул, але вам раю гэтага не рабіць, таму што можна атрымаць сітуацыю наадварот. І ганіце ад сябе ўсялякіх там Шумчанкаў, не то яшчэ кагосьці, каб яны нават блізка каля вас не хадзілі. У іх няма нічога з вамі агульнага і быць не можа, ім трэба іншае".
Што да ўказа, то, як адзначыў Лукашэнка, рашэнне будзе прынята, зыходзячы з выгады перш за ўсё для спажыўцоў і дзяржавы, а затым — для прадпрымальнікаў.
Пры гэтым Лукашэнка назваў працу ІП цяжкай. "Гэта ж трэба — цягнуцца ў Маскву, перад кімсьці стаяць на каленях, у сумках сюды везці тавар, дамаўляцца там аб нейкіх скідках, каб цэны былі прымальныя, потым і ў мароз, і ў сцюжу, і ў гарачыню прадаваць іх тут. Гэта цяжкая праца, тут я перад вамі не лісліўлю, і, напэўна, яна вас задавальняе. Я не супраць. Але ўсё павінна быць цывілізавана", — заявіў Лукашэнка.
Гуляць з дзяржавай, прапаноўваючы адтэрмінаваць прыняцце рашэнняў, недапушчальна, падкрэсліў ён. "Ніякіх часовых палавінчатых рашэнняў тут быць не павінна. Мы і так іх прынялі мноства", — заўважыў кіраўнік дзяржавы.
У той жа час ён заявіў, што, перш чым падпісаць указ, хацеў бы ўбачыць глыбіню працэсаў, што адбываюцца ў прадпрымальніцкім асяроддзі.
"Калі гэта людзі, якія перабіваюцца з вады на хлеб, — чаго мы да іх чапляемся? Калі гэтыя людзі ўжо супербагатымі сталі і могуць чымсьці падтрымаць дзяржаву, мы іх папросім, каб яны, разбагацеўшы, стаўшы на ногі за кошт беларускага народа і дзяржавы, таму што спажыўцамі з`яўляюцца яны, крыху падзяліліся з дзяржавай. Мне патрэбна не знешняя матывацыя: вось Мытны саюз, давайце накінем пятлю на шыю частцы беларускага народа. Мне такі Мытны саюз не патрэбны, дзе мы будзем накідваць петлі людзям, якія сёння працуюць", — сказаў Лукашэнка.
Ён дадаў, што размова ідзе аб 60 тысячах ІП, якія займаюцца ўвозам і рэалізацыяй тавараў. Лукашэнка таксама нагадаў, што ў 2005 годзе на сустрэчы з прадпрымальнікамі на адным з рынкаў у Мінску, была дасягнута дамоўленасць аб тым, як будуць працаваць ІП. Быў прыняты спецыяльны ўказ, які дзейнічае дагэтуль.
У той жа час, адзначыў Лукашэнка, прадпрымальнікам у сілу знешніх абставінаў стала нібыта немагчыма працаваць у гэтым фармаце. Кіраўнік дзяржавы заявіў, што хацеў бы разабрацца ў гэтым пытанні, атрымаць ад удзельнікаў нарады дастаткова інфармацыі для таго, каб прыняць канчатковае рашэнне па ўказе.
Напярэдадні нарады грамадскае аб`яднанне прадпрымальнікаў "Перспектыва" перадало ў Адміністрацыю прэзідэнта ліст, у якім просіць Лукашэнку не ўводзіць норму ўказа аб абавязковасці суправаджальных дакументаў для ІП.
"На нашу думку, увядзенне нормы аб неабходнасці суправаджальных дакументаў на тавар для індывідуальных прадпрымальнікаў з`яўляецца несвоечасовым і контрпрадуктыўным крокам, які выклікае напружанасць і пратэсты ў прадпрымальніцкім асяроддзі", — гаворыцца ў звароце.
Аўтары ліста сцвярджаюць, што на сёння гэта невыканальнае патрабаванне для ІП, пераважная большасць якіх прывозяць тавар з Расіі, дзе "існуе вялікая і сур`ёзная праблема з выдачай пацвярджальных дакументаў пры водпуску тавару для беларускіх прадпрымальнікаў".
"Менавіта гэты факт не дазваляе нашаму бізнесу працаваць па суправаджальных дакументах. Накладныя, якія прапаноўваюцца на расійскіх рынках у якасці дакументаў, у асноўным фальшывыя, а значыць для нашых ІП — гэта крымінальны артыкул. Ніхто не хоча заведама парушаць закон", — гаворыцца ў звароце.
"Лічым неабходным прадоўжыць парадак працы ІП, плацельшчыкаў адзінага падатку, на ранейшых умовах, у рамках нязменнага ўказа прэзідэнта ад 18 чэрвеня 2005 года № 285 "Аб некаторых мерах па рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці" і не ўводзіць абавязковую норму па суправаджальных дакументах для ІП — плацельшчыкаў адзінага падатку", — сказана ў звароце.
БелаПАН
Мінск, 18 лютага 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/817/25067
Текущая дата: 20.11.2024