Белорусский портал в Казахстане

Літаратурны музей прадставіў новую экспазіцыю «Шляхі»



Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы прадставіў новую экспазіцыю «Шляхi».

З дапамогай 3D-тэхналогій наведвальнікі могуць убачыць Янку Купалу ў яго кабінеце. Ролю паэта ў галяграфічным тэатры выконвае заслужаны артыст Беларусі Аляксандр Падабед.

На выставе прадстаўлены рэчы, якія паказваюць атмасферу, у якой працаваў Янка Купала, раскрываюць тэму трагічнай гібелі паэта. Упершыню прадстаўлены пратаколы допыту ДПК, фрагменты інтэр’еру гасцініцы «Масква», якая стала апошнім месцам жыхарства паэта.

Звязда, 21 лютага 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/817/25103
Текущая дата: 20.11.2024