Белорусский портал в Казахстане

Нарастае інтэнсіўнасць праверкі боегатоўнасці Узброеных Сіл Беларусі



Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі.

17 красавіка ў рамках другога этапу праверкі выкананне задач па прывядзенні ў баявую гатоўнасць пачалі танкавае падраздзяленне 11-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады і аэрамабільная рота 103-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады.

Танкісты зробяць маршы камбінаваным спосабам у назначаныя раёны на Барысаўскім палігоне. Там пройдуць кантрольныя заняткі. Аэрамабільная рота будзе перадыслацыравана паветраным транспартам у раён выканання вучэбна-баявых задач сумесна з танкавым падраздзяленнем.

"Мэтай гэтай праверкі з`яўляецца ацэнка здольнасці органаў ваеннага кіравання, камандзіраў і штабоў кіраваць падначаленымі воінскімі часцямі і падраздзяленнямі, а для воінскіх часцей і падраздзяленняў Узброеных Сіл - ацэнка гатоўнасці выконваць задачы па прызначэнні", - адзначылі ў Мінабароны.

16 красавіка 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/817/25828
Текущая дата: 27.12.2024