Такое даручэнне Аляксандр Лукашэнка даў 31 студзеня ў час нарады аб стане і перспектывах развіцця арганізацый канцэрна "Беллеспаперапрам".
"Запрасіце генеральнага пракурора і даручыце ў рамках крымінальнай справы разгледзець усе пытанні і палічыць страты. Са мной узгадняць не трэба. Калі трэба за кімсьці сачыць аператыўна, саджаць у следчы ізалятар - саджайце", - даручыў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэя Кабякова.
У пачатку нарады Прэзідэнт нагадаў, што гэта мерапрыемства планавалася правесці да канца мінулага або ў самым пачатку бягучага года ў Віцебску, каб даць ацэнку чарговаму этапу ходу мадэрнізацыі і вызначыцца па некаторых кадравых пытаннях. "Як бачыце, сённяшняя сустрэча праходзіць у Мінску", - канстатаваў беларускі лідар. Пытанне, чаму так адбылося, кіраўнік дзяржавы па чарзе адрасаваў чыноўнікам, якія на розных узроўнях былі адказныя за праводзімую мадэрнізацыю.
Губернатар Віцебскай вобласці Аляксандр Косінец адзначыў, што завод пабудаваны, але ёсць праблемы. Гэта, у прыватнасці, нізкая эфектыўнасць вентыляцыйнай сістэмы фармовачнага прэса. У выніку ўзровень фармальдэгіду ў цэху на гэты момант у два разы перавышае дапушчальную канцэнтрацыю, таму там магчыма знаходзіцца толькі ў рэспіратарах. "Працуем разам з праектантамі, каб палепшыць вентыляцыйную сістэму", - сказаў губернатар.
Першы віцэ-прэм`ер Уладзімір Сямашка паведаміў, што на "Віцебскдрэве" на сённяшні дзень працуе лінія фармавання і прасавання, вырабляецца пліта.
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй Кабякоў далажыў, што адносна "Віцебскдрэва" даваліся шматразовыя даручэнні кіраўніка дзяржавы. Апошні раз тэрміны ўводу ў эксплуатацыю былі вызначаны датай 1 снежня 2013 года з улікам завяршэння будаўніча-мантажных і пуска-наладачных работ. Паводле яго слоў, будаўніча-мантажныя работы былі ў асноўным завершаны ў канцы лістапада - пачатку снежня мінулага года, у адпаведнасці з кантрактам тэрмін завяршэння пуска-наладачных работ пасля ўстаноўкі абсталявання складае 3 месяцы. Такім чынам, у гэты момант ідзе тэхнічная работа па наладцы абсталявання. "Дакладваць, што прадпрыемства ўведзена ў эксплуатацыю і дае прадукцыю, пакуль нельга. Яно працуе ў паўаўтаматным рэжыме з тымі выдаткамі, аб якіх гаварыў Косінец. Прадпрыемства не гатова, ваша даручэнне не было выканана", - канстатаваў Андрэй Кабякоў.
Кіраўнік Адміністрацыі таксама адзначыў, што рэалізуюцца і іншыя праекты, у прыватнасці ў цэлюлозна-папяровай прамысловасці, якія прадугледжваюць аб`ём укладанняў у мадэрнізацыю ў памеры амаль 1 млрд. еўра.
Памочнік Прэзідэнта Беларусі - галоўны інспектар па Віцебскай вобласці Мікалай Дамашкевіч нагадаў, што ў свой час кіраўніцтва Віцебскай вобласці абяцала запусціць мадэрнізаванае прадпрыемства "калі не да 1, то да 15 жніўня", у той час як ужо тады можна было прагназаваць, што такія аптымістычныя тэрміны не будуць вытрыманыя.
Прэм`ер-міністр Міхаіл Мясніковіч далажыў, што ўрад браў на сябе абавязацельствы запусціць вытворчасці на "Віцебскдрэве" ў снежні. "Гэта тры заводы: фармавання пліты, яе шліфоўка і ламінаванне. У сярэдзіне снежня была атрымана першая пліта. Цяпер ідзе наладка тэхналагічных рэжымаў. Трэба ўвязаць цяпер усе тры вытворчасці ў аўтаматычным рэжыме, і прадпрыемства будзе працаваць", - расказаў ён.
Што датычыцца пытання Прэзідэнта аб прычынах невыканання абяцанага, прэм`ер-міністр выказаў думку, што сістэмных недахопаў пры вырашэнні гэтага пытання дапушчана не было. "Гэта новая тэхналогія, і яна цяпер наладжваецца ў атаматычным рэжыме. Было жаданне зрабіць гэта ў снежні, але ёсць усе падставы для таго, каб у лютым работа была забяспечана", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч.
Сваё бачанне праблемы і прычыны невыканання дадзеных даручэнняў кіраўнік дзяржавы запатрабаваў выказаць і генеральнага дырэктара ААТ "Віцебскдрэў" Анатоля Юхнаўца. "Пліта атрымана, шліфуецца, але, вядома, шмат нюансаў. Зіма, мароз вялікі, шмат цяжкасцей", - сказаў кіраўнік прадпрыемства.
"Пры чым тут зіма? Вы мне абяцалі да зімы гэта зрабіць. Цяпер зіма ў вас ударыла!? Вы што, не ў Віцебску жывяце, не ведаеце, якія зімы бываюць? - рэзка адрэагаваў Аляксандр Лукашэнка. - Я не гавару аб тым, што дзясяткі разоў пераносілі ўсе гэтыя тэрміны. Чаму вы не выканалі абяцанае?"
"Былі пралікі і праектнага інстытута, і будаўнікоў, недастаткова было людзей на пляцоўцы, працавалі ў адну змену", - паспрабаваў апраўдаць недапрацоўкі Анатоль Юхнавец.
"А чаму не ў дзве змены, чаму не было больш людзей, чаму не мабілізавалі Віцебскую вобласць, каб выканаць даручэнне Прэзідэнта? Рашэнне Прэзідэнта - гэта закон. Ці вы гэтага не разумееце?" - падкрэсліў беларускі лідар.
31 студзеня 2014, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/818/24866
Текущая дата: 20.11.2024