Гэта прадугледжвае ўказ прэзідэнта № 55 ад 30 студзеня 2014 года, размешчаны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Гэтым дакументам унесены змены ва ўказ № 559 ад 17 снежня 2012 года, якім была аказаная дзяржпадтрымка БРСМ на 2013 год. Новы ўказ прадпісвае словы "ў 2013 годзе" замяніць словамі "2013—2015 гадах".
Дакумент прыняты "з мэтай развіцця маладзёжнага руху ў Рэспубліцы Беларусь, аказання садзеяння грамадскаму аб`яднанню "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі".
Указам устаноўлена, што члены БРСМ, абраныя ў яго кіруючыя органы, уключаюцца ў склад калегій Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры, Міністэрства адукацыі, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства спорту і турызму, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Асобныя абзацы дакумента, якія тычацца фінансавання БРСМ, не раскрываюцца і значацца пад грыфам "для службовага карыстання".
Варта адзначыць, што раней Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў пра неабходнасць выхаду БРСМ на самафінансаванне. Аднак тэрміны выканання гэтага даручэння неаднаразова адсоўваліся.
На сустрэчы з першым сакратаром цэнтральнага камітэта БРСМ Ігарам Бузоўскім у снежні 2012 года Лукашэнка заяўляў: "Я не ўтаю і не збіраюся ад кагосьці ўтойваць: мы падтрымлівалі і будзем падтрымліваць наш саюз моладзі".
"Камусьці ён падабаецца, камусьці не падабаецца, але прыкладна паўмільёна чалавек сёння з`яўляюцца рэальнымі членамі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, якія маюць членскія білеты і плацяць узносы. І няхай гэта невялікія ўзносы, вялікія і не трэба, можа быць, цяпер, хто хоча больш дапамагчы, той дапаможа, справа не ва ўзносах, але гэта рэальная колькасць", — гаварыў Лукашэнка.
Ён звярнуў увагу на тое, што БРСМ, роўна як і арганізацыя "Белая Русь", з`яўляецца добрым рэзервам кадраў. "У частцы Камітэта дзяржбяспекі, МУС, усіх праваахоўных органаў мы выйдзем на тое, што патрэбна будзе рэкамендацыя моладзі, каб працаваць на гэтай ніве, і таму ў гэтым плане будзе ўзмацняцца роля маладзёжнай арганізацыі", — сказаў Лукашэнка.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 1 лютага 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/818/24882
Текущая дата: 20.11.2024