Як паведаміла аўтар, экспазіцыя прысвечана Году каня.
Беларуская мастачка Марына Эльяшэвіч на персанальнай выстаўцы ў Нацыянальнай бібліятэцы прадставіла творы, выкананыя ў тэхніцы традыцыйнага кітайскага мастацтва.
У работах мастачкі прасочваецца ўспрыманне каня як крыніцы разнастайнага творчага асэнсавання. Свабодны ад збруі конь - сімвал імкнення да нязведаных прастораў; скакун, які гарцуе, - яркі напамін пра часы чароўных амазонак і вытанчаных дэндзі.
Як лічыць першы сакратар пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Ся Гуань Юань, кітайскі жывапіс зусім не падобны да еўрапейскага. Тым не менш, паводле яго слоў, Марына Эльяшэвіч спасцігла філасофію і прыгажосць кітайскага жывапісу і змагла гарманічна аб`яднаць у сваёй творчасці кітайскую і беларускую культуры. Дыпламат упэўнены, што выстаўка стане важнай платформай для ўзаемадзеяння дзвюх культур і ўмацуе не толькі культурныя сувязі, але і дружбу паміж нашымі народамі.
На выстаўцы прадстаўлены аўтарскія работы мастачкі ў тэхніцы традыцыйнага кітайскага мастацтва - рысавая папера, манахромная і каляровая туш. Сёння, у перыяд глабальнага дыялогу культур, такая тэхніка дае гледачу адчуванне прыналежнасці да неабмежаваных культурных прастораў. Конь ва ўсе часы быў элементам сімвалічных навацый многіх мастацкіх эпох і стыляў розных краін, таму, на думку Марыны Эльяшэвіч, заўсёды застаецца патрэбнасць развіваць гэту тэму, уносіць у яе арыгінальны аўтарскі пачатак.
27 студзеня 2014, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/819/24808
Текущая дата: 20.11.2024