Сярод паўсотні работ-фіналістаў, якія прайшлі экспертызу рэгіянальных саветаў, будуць вызначаны самыя паспяховыя ідэі для далейшай рэалізацыі.
Сярод распрацовак праекта "100 ідэй для Беларусі" — яблычныя чыпсы, шклопакет-трыплекс і "клюшка-відэлец"
Пачалося азнаямленне з праектамі з адкрыцця выставы, на якой вынікі сваёй працы прэзентавалі маладыя вучоныя Нацыянальнай акадэмія навук і сталічная моладзь (усяго 16 праектаў). Гэтыя праекты закранаюць многія сферы, да іх ужо складзена неабходная навукова-тэхнічная дакументацыя, праведзены першыя даследаванні, выпушчаны доследныя ўзоры. Затым перад экспертамі выступілі з абаронай сваіх работ іх аўтары.
Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Анатоль Рубінаў назваў праект "100 ідэй для Беларусі" найлепшым сёння ў краіне. І растлумачыў чаму: "У нас інавацыйная эканоміка, мы павінны знаходзіць шляхі прарываў, а гэта без творчасці немагчыма. Творчасць — гэта не толькі мастацтва, літаратура, гэта і навуковая, тэхнічная і ў сацыяльнай сферы творчасць. Наша зямля багатая людзьмі, якія гараць творчасцю, могуць штосьці новае стварыць і прапанаваць. І тым самым змяніць сваё жыццё, паставіць сябе і сваю краіну ў годнае становішча ў свеце".
Ідэяй праекта, паводле слоў першага сакратара ЦК БРСМ Ігара Бузоўскага, было даць моладзі магчымасці для самарэалізацыі. Паводле яго меркавання, адной з асноўных прычын цяперашніх падзей ва Украіне з`яўляецца менавіта адсутнасць магчымасцяў для самарэалізацыі маладых людзей. "Наш праект дае магчымасці для навуковай, творчай, крэатыўнай, неабыякавай да свайго лёсу моладзі", — заявіў ён.
Анастасія Нікіценка — аўтар праекта "Распрацоўка тэхналогіі яблычных чыпсаў" — паведаміла: "Акрамя самой тэхналогіі, распрацаваны таксама параметры папярэдняй апрацоўкі і сушкі яблычных чыпсаў. І атрымліваецца прадукт палепшаных арганалептычных уласцівасцяў і павышанай харчовай каштоўнасці. Намі праведзены даследаванні фізіка-хімічнага складу на ўтрыманне вітаміну С, цукроў, пекцінавых рэчываў".
Паводле слоў Анастасіі, неабходна дапрацоўка некаторага абсталявання, вядуцца перамовы з фірмай, якая мае намер наладзіць выпуск яблычных чыпсаў.
Навучэнец ліцэя БНТУ Ігар Балыкін прэзентаваў праект "Шклопакет будучыні". "Мы прапануем новую канцэпцыю шклопакета, якая дазволіць значна знізіць цеплавыя страты і нават можа дазволіць генераваць электраэнергію за кошт ваганняў шкла пад уздзеяннем гуку, — сказаў ён. — Гэта канструкцыя трыплексу, якая складаецца з двух лістоў шкла і тонкай праслойкі паміж імі з аэрагелю. Гэта клас матэрыялаў, у якіх вадкая фаза замешчана газападобнай. Таму гэты матэрыял валодае рэкордна нізкімі паказчыкамі цеплаправоднасці і можа быць эфектыўна выкарыстаны як цеплаізаляцыйны матэрыял. Паводле нашых разлікаў, выкарыстанне аэрагелю ў шклопакетах можа знізіць цепластраты да сямі разоў у параўнанні са звычайнымі шклопакетамі".
З верасня 2011 года ў праекце "100 ідэй для Беларусі" ўзялі удзел больш як сем тысяч маладых людзей.
Адзін з яго ўдзельнікаў падарыў Анатолю Рубінаву "клюшка-відэлец". Такі сталовы інструмент прапануецца выкарыстоўваць на аб`ектах грамадскага харчавання падчас чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску. Ён сумяшчае функцыі відэльца і сталовага нажа, візуальна пры гэтым нагадваючы клюшку.
БелаПАН
28 студзеня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/819/24821
Текущая дата: 20.11.2024