Гэты дзень з`яўляецца дзвесце семдзесят першым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 94 дні.
Якія падзеі адбыліся 28 верасня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 28 верасня
У 1708 годзе падчас Паўночнай вайны ў бітве пры Лясной расійскія войскі разбілі шведаў.
У 1939 годзе ў Маскве міністры замежных спраў СССР і Германіі падпісалі нямецка-савецкі Дагавор аб дружбе і мяжы СССР і Германіі.
Хто нарадзіўся 28 верасня
1924 год: Анджэй Цеханавецкі, польскі навуковец, беларусіст, грамадска-культурны дзеяч.
1966 год: Міхаіл Орда, беларускі палітычны і грамадскі дзеяч.
Таксама сёння нарадзіліся італьянскі акцёр Марчэла Мастраяні і французская актрыса Брыжыт Бардо.
28 верасня ў народным календары
Сёння вернікі ўспамінаюць вялікапакутніка Мікіту Готфскага. Ён лічыўся ахоўнікам дзяцей ад хвароб.
У народзе святога таксама называлі Мікіта Гусятнік, яму маліліся, каб дамашняя птушка была здаровая. У гэты дзень гусі ляцяць у вырай. Казалі: "Гусакі ляцяць – зіміцу на хвасце цягнуць, снег нясуць". Па паводзінах гэтай птушкі даведваліся пра надвор`е на бліжэйшы час. Калі гусі ляцяць нізка – не будзе вясенняй паводкі. Калі лезуць у ваду – крыху пацяплее, а калі стаяць, схаваўшы адну нагу, – хутка будзе мароз.
На Мікіту Гусятніка ішлі на паляванне, а ў вёсках ладзілі гусіныя баі.
Sputnik, 28 верасня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/82/71099
Текущая дата: 19.11.2024