Белорусский портал в Казахстане

За тры дні Дарам вешчуноў у Мінску пакланілася звыш 170 тысяч вернікаў



Аб гэтым паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Адна з самых шанаваных у хрысціянскім свеце каштоўнасцей была дастаўлена ў Мінск 17 студзеня.

Рэліквія знаходзіцца ў сталічным Доме міласэрнасці. У першы ж дзень пакланіцца святыні прыбыло без малога 40 тысяч вернікаў (цырымонія працягвалася з сямі гадзін вечара да гадзіны ночы). На другі дзень, 18 студзеня, святыню наведала 77 тысяч чалавек, яшчэ звыш 60 тысяч прыхаджан пакланіліся Дарам 19 студзеня.

"Усе гэтыя дні ахова грамадскага парадку каля Дома міласэрнасці і на сумежнай тэрыторыі забяспечвалася супрацоўнікамі сталічнай міліцыі. Надзвычайных здарэнняў і правапарушэнняў не дапушчана", — гаворыцца ў паведамленні ГУУС Мінгарвыканкама.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 20 студзеня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/820/24715
Текущая дата: 19.11.2024