Пазіцыя фонду выкладзена ў лістападаўскім дакладзе МВФ, які апублікаваны на сайце фонду.
Даклад быў падрыхтаваны для абмеркавання на снежаньскім пасяджэнні выканаўчага савета фонду.
"Хуткі рост заработнай платы зніжае канкурэнтаздольнасць, павышае попыт на імпарт і ўтварае націск на прадпрыемствы, многія з якіх, згодна з паведамленнямі, пазычаюць сродкі для аплаты наяўных расходаў", — гаворыцца ў дакладзе.
З-за высокіх тэмпаў росту зарплат і нізкіх тэмпаў росту прадукцыйнасці працы персанал МВФ рэкамендуе "ўстрымацца ад далейшага павышэння заработнай платы" ў 2014 годзе. На думку МВФ, спыненне далейшага росту зарплат "дапаможа не толькі абмежаваць попыт, але і аднавіць страчаную канкурэнтаздольнасць" прадпрыемстваў.
Эканамісты фонду таксама мяркуюць, што беларускім уладам разам з замарожваннем заработных плат "вельмі важна скараціць паток новага дырэктыўнага крэдытавання, да двух працэнтаў ад ВУП у 2014 годзе і да аднаго працэнта ВУП у 2015 годзе, з мэтай поўнай паэтапнай адмовы ад яго ў сярэднетэрміновай перспектыве". "Гэта прынясе дадатковую перавагу ў выглядзе абмежавання росту ўмоўных абавязацельстваў", — сказана ў дакладзе.
Разам з тым, як зазначаюць эксперты фонду, беларускія ўлады разглядаюць павышэнне зарплат і субсідаванае крэдытаванне "як найважнейшыя кампаненты стратэгіі росту і развіцця эканомікі".
Падчас кансультацый з МВФ беларускія ўлады "ўказалі на націск з боку працягу эміграцыі працоўнай сілы, якая, на іх думку, патрабавала структурнага павышэння заработнай платы ў Беларусі".
Апрача таго, на думку беларускіх уладаў, зазначаецца ў дакладзе, "рост дырэктыўнага і субсідаванага крэдытавання быў абсалютна неабходны, таму што без гэтага фінансавання прадпрыемствы былі не ў стане мадэрнізаваць сваю капітальную базу і павысіць канкурэнтаздольнасць".
Нагадаем, восенню ў Мінску працавала місія МВФ. У межах пятага постпраграмнага маніторынгу эксперты фонду правялі серыю кансультацый з беларускімі ўладамі.
Крэдытная праграма з МВФ, паводле якой Беларусь атрымала прыблізна 3,5 млрд. долараў, была рэалізаваная ў 2009—2010 гадах.
Дзмітрый Заяц, БелаПАН
Мінск, 27 студзеня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/820/24805
Текущая дата: 19.11.2024