1 красавіка ў Мінску адкрылася міжнародная выстава "Атамэкспа-Беларусь — 2014".
Прэзентаваны найноўшыя тэхналогіі праектавання, будаўніцтва, эксплуатацыі і арганізацыі бяспекі АЭС.
Упершыню ў межах форуму пройдзе канферэнцыя "Атамекс-Беларусь", удзельнікі якой абмяркуюць пытанні будаўніцтва АЭС, забеспячэння паставак абсталявання і прымянення новых тэхналогій у будаўніцтве атамных станцый.
Першы віцэ-прэм`ер Уладзімір Сямашка, які ўзяў удзел у адкрыцці выставы, паведаміў, што работы на Беларускай АЭС вядуцца ў адпаведнасці з графікам, з выкананнем усіх працэдур, прадугледжаных міжнароднымі абавязацельствамі. Ён нагадаў, што, у адпаведнасці з даручэннем кіраўніка дзяржавы, АЭС будзе ўведзена ў строй у 2018-2020 годзе, і яна павінна быць "самай бяспечнай, самай сучаснай і ў той жа час самай таннай".
Паводле слоў Сямашкі, у будаўніча-мантажных работах на ўзвядзенні станцыі будуць занятыя не менш за палову (сёння 82%) працаўнікоў беларускіх прадпрыемстваў, акрамя таго, максімальна будуць выкарыстаны матэрыялы і камплектавальныя вырабы (прыблізна 25%) айчыннай вытворчасці.
Першы віцэ-прэм`ер паведаміў, што ёсць пэўныя зрухі і па іншых інтэграцыйных праектах, у якіх з беларускага боку ўдзельнічаюць МАЗ, МЗКЦ, "Пеленг", "Інтэграл" і "Гродна Азот". У красавіку Беларусь абвесціць конкурс па прыцягненні інвестара для мадэрнізацыі ААТ "Гродна Азот". Сямашка ўдакладніў, што гаворка ідзе аб прыцягненні не проста інвестара, але і акцыянера, якому будзе перададзены пакет акцый у памеры 25% плюс адна акцыя.
Паводле яго слоў, зараз на прадпрыемстве рэалізуюцца два інвестыцыйныя праекты. Адзін з іх прадугледжвае павелічэнне на 20% ужо існых магутнасцяў па вытворчасці азотных угнаенняў, другі — будаўніцтва новага комплексу, больш эфектыўнага, больш энерга- і матэрыялазберагальнага.
БелаПАН, 1 красавіка 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/820/25592
Текущая дата: 28.12.2024