Белорусский портал в Казахстане

Беларусь у 2015-м «возьмуць на зуб»



Аляксандр Лукашэнка лічыць, што маючая адбыцца прэзыдэнцкая выбарчая кампанія ў Беларусі будзе напружанай.

«Хутка і нам трэба будзе здаваць экзамэн. Да гэтага часу супакоіцца сытуацыя ва Ўкраіне, і нас паспрабуюць паспрабаваць на зуб. Мы павінны выстаяць», — заявіў Лукашэнка на сустрэчы зь вядучымі беларускімі навукоўцамі.

Фрагмэнты сустрэчы паказаў Першы канал беларускага тэлебачаньня.

Пры гэтым Лукашэнка лічыць, што актыўнасьць на выбарах будзе не менш высокай, чым на выбарах у мясцовыя саветы:

«Хутка нам экзамэн здаваць перад беларускім народам. Больш сур’ёзныя будуць выбары, чым у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Дзякуй народу, што падтрымалі нас у гэтыя выбары, прыйшло столькі людзей. Гэта, вядома, сытуацыя насьцярожыла, ды і прасіў я людзей, каб яны прыйшлі. Тое, што людзі прыйшлі на выбары, — гэта мне моцны аргумэнт. Я яго часта дастаю з кішэні і выкладваю на стол у вялікіх перамовах. І ўсе разумеюць: калі прыйшло амаль 80% чалавек — значыць давер уладзе ёсьць», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Радыё Свабода, 1 красавіка 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/820/25599
Текущая дата: 28.12.2024