З 19 снежня па 19 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі праходзіць выстаўка “Перачытаць Міцкевіча ўсяго…”, прымеркаваная да 215-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча, паведамляе сайт НББ.
Экспазіцыя ўключае зборы выбраных твораў, тэматычныя падборкі вершаў, балад, санетаў і баек, а таксама публіцыстыку. Асобнае месца займаюць выданні розных гадоў яго бессмяротных паэм “Пан Тадэвуш”, “Гражына”, “Конрад Валенрод”, “Дзяды”. Літаратура прадстаўлена на беларускай, польскай, рускай, літоўскай, украінскай, азербайджанскай мовах.
На выстаўцы прадстаўлена каля 300 дакументаў, сярод якіх выданні ХІХ–ХХІ стст., шматлікія партрэты Адама Міцкевіча і ілюстрацыі да яго твораў такіх вядомых мастакоў, як В. Ваньковіч, М. Андрыёлі,Я. Матэйка, Я. Тысевіч, В. Шаранговіч і інш.
Звязда, 19 снежня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/823/24447
Текущая дата: 19.11.2024