Аб гэтым 17 снежня на прэс-канферэнцыі паведаміў генеральны дырэктар кінастудыі Алег Сільвановіч.
Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм" рыхтуе камплект калекцыйных DVD-дыскаў "Залаты тузін беларускіх фільмаў", выпуск якіх прымеркаваны да 90-годдзя айчыннага кіно.
У ліку карцін, якія ўвойдуць у юбілейны камплект, "Белыя росы" Ігара Дабралюбава (1983), "Дзікае паляванне караля Стаха" Валерыя Рубінчыка (1979), "Прыгоды Бураціна" Леаніда Нячаева (1975). Фільмы для відэазборніка адбіраліся па двух крытэрыях. "Першы - гэта мастацкая значнасць. Другі - тэхнічны стан арыгіналаў, якія знаходзяцца ў доступе, каб гэта можна было ўзнавіць пры невялікім выдзеленым бюджэце фінансавання", - сказаў Алег Сільвановіч.
Праект коштам некалькі дзясяткаў тысяч долараў рэалізуецца за кошт уласных сродкаў кінастудыі. Дыскі можна будзе набыць па даступных цэнах, падкрэсліў гендырэктар. Кінастудыя пойдзе не па шляху пакрыцця затрат, а па шляху прадстаўлення беларускага кантэнту, дадаў ён.
Выхад юбілейнага зборніка запланаваны на трэці квартал 2014 года.
17 снежня 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/824/24448
Текущая дата: 19.11.2024