Белорусский портал в Казахстане

МУС гатова забяспечыць высокі ўзровень аховы правапарадку на чэмпіянаце свету па хакеі, які Мінск прыме ў маі



Аб гэтым 3 сакавіка паведаміў міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч.

"Мы цяпер ужо гатовы да забеспячэння бяспекі на маючым адбыцца першынстве. Ніякіх складанасцей у падрыхтоўцы няма. У Мінску на належным узроўні будзе забяспечвацца бяспека, што не перашкодзіць сталіцы праявіць сваю гасціннасць", - адзначыў Ігар Шуневіч.

Міністр таксама дадаў, што беларускія праваахоўнікі атрымалі багаты вопыт, вывучаючы практыку правядзення такіх мерапрыемстваў замежнымі калегамі. "Нашы спецыялісты дэталёва вывучылі вопыт калег у час правядзення чэмпіянату Еўропы па футболе ва Украіне і Польшчы, у час зімовых Алімпійскіх гульняў у Сочы. Гэты вопыт будзе вельмі карысным, калі ў маі ў Мінск з`едуцца хакейныя балельшчыкі з усяго свету", - падкрэсліў Ігар Шуневіч.

3 сакавіка 2014, Мінск
БЕЛТА 

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/824/25312
Текущая дата: 29.12.2024