Аб гэтым паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
У арганізацыях рэспублікі колькасць прынятых работнікаў у верасні гэтага года перавысіла колькасць звольненых на 5,4 тыс. чалавек (у верасні мінулага года - на 6,7 тыс. чалавек).
Каэфіцыент замяшчэння работнікаў (суадносіны колькасці прынятых і колькасці звольненых) у верасні 2013 года склаў 1,068 (у верасні 2012 года - 1,086).
У студзені-верасні гэтага года ў эканоміцы рэспублікі былі заняты 4 млн. 526,5 тыс. чалавек - на 1,2 працэнта менш, чым у студзені-верасні мінулага года. У арганізацыях (без мікраарганізацый і малых арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці) колькасць работнікаў склала 3 млн. 310,5 тыс. чалавек (73,1 працэнта агульнай колькасці занятых у эканоміцы), яна зменшылася на 1,9 працэнта.
Арганізацыі (без мікраарганізацый і малых арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці) у верасні гэтага года прынялі на работу 84,5 тыс. чалавек (2,6 працэнта сярэднямесячнай колькасці), у тым ліку на дадаткова ўведзеныя рабочыя месцы - 4 тыс. чалавек. Звольнены па розных прычынах 79,1 тыс. чалавек, з іх 7,1 працэнта - за прагул і іншыя парушэнні працоўнай дысцыпліны, 0,9 працэнта - у сувязі са скарачэннем колькасці або штату работнікаў, ліквідацыяй арганізацый.
У студзені-верасні 2013 года 80,9 тыс. работнікаў арганізацый (2,4 працэнта сярэднямесячнай колькасці) працавалі ў рэжыме вымушанай няпоўнай занятасці (у студзені-верасні 2012 года - 77,1 тыс. чалавек, або 2,3 працэнта). Колькасць работнікаў, пераведзеных на работу з няпоўным рабочым тыднем (днём) па ініцыятыве наймальніка, павялічылася на 22,6 працэнта да 29,3 тыс. чалавек. Колькасць работнікаў, якім былі прадастаўлены водпускі па ініцыятыве наймальніка, зменшылася на 3,1 працэнта да 51,5 тыс чалавек.
Водпускі без захавання заработнай платы па ініцыятыве наймальніка ў верасні гэтага года былі прадастаўлены 1,7 тыс. чалавек, або 9,7 працэнта агульнай колькасці работнікаў, якія мелі вымушаныя водпускі.
Агульная колькасць неадпрацаванага часу па прычыне вымушанай няпоўнай занятасці ў студзені-верасні 2013 года склала 638,3 тыс. чалавека-дзён (у студзені-верасні 2012 года - 585,4 тыс. чалавека-дзён). Гэта раўназначна штодзённаму нявыхаду на работу 3,4 тыс. чалавек (у студзені-верасні мінулага года - 3,1 тыс. чалавек). З агульнай колькасці неадпрацаваных чалавека-дзён на прадпрыемствы апрацоўчай прамысловасці прыпадала 83,8 працэнта, на будаўнічыя арганізацыі - 7,9 працэнта. Умоўна разлічаная колькасць штодзённа непрацуючых склала ў апрацоўчай прамысловасці 2,8 тыс. чалавек, у будаўніцтве - 0,3 тыс. чалавек.
26 лістапада 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/825/24218
Текущая дата: 19.11.2024