Белорусский портал в Казахстане

Кантрабандысты спрабавалі вывезці ў Польшчу партыю тытуню пад выглядам лесаматэрыялаў



Нарад з выкарыстаннем службовага сабакі выявіў схаваную ў спецыяльна абсталяваным тайніку вагона тытунёвую прадукцыю.

Буйную партыю тытуню, якая знаходзілася ў вагонах саставу з лесаматэрыяламі, што накіроўваўся на выезд з Беларусі ў Польшчу вечарам 26 лістапада, знайшлі брэсцкія памежнікі ў пункце пропуску "Буг".

Як паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце Беларусі, па ініцыятыве памежнікаў супрацоўнікамі чыгункі была праведзена вычапка вагона і падчас спецыяльнага надгляду сумесна з супрацоўнікамі Брэсцкай мытні канфіскаваны 40 корабаў — 20 тыс. пачкаў цыгарэт, папярэдне, на суму больш за 100 млн. рублёў.

Па гэтым факце праводзіцца праверка з мэтай устанаўлення асоб, датычных да супрацьпраўнай дзейнасці.

Гэта ўжо трэці такі выпадак у лістападзе.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 28 лістапада 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/825/24241
Текущая дата: 19.11.2024