Белорусский портал в Казахстане

Дырэкцыя будаўніцтва беларускай АЭС пакуль не звярталася ў Міністэрства ўнутраных спраў па атрыманне дазволу для прыцягнення замежнай працоўнай сілы



Пра гэта на прэс-канферэнцыі 21 лістапада паведаміў намеснік начальніка дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксандр Татура.

"Праект мае высокі ўзровень кантролю, бо рэалізуецца пад эгідай указа прэзідэнта. Ім выразна вызначаны механізмы рэалізацыі праекта, пытанні знаходжання, атрымання дазвольных дакументаў. Пакуль у МУС службовыя асобы дырэкцыі будаўніцтва АЭС па атрыманне дазволу на прыцягненне замежнай рабочай сілы не звярталіся. Праводзяцца падрыхтоўчыя мерапрыемствы і кансультацыі па пакеце дакументаў, якія павінны падавацца для атрымання дазволаў", — сказаў Татура.

Як удакладніў начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун, грамадзяне Расіі, якія ўдзельнічаюць у будаўніцтве АЭС, працуюць без дазвольных дакументаў, бо ў іх атрыманні няма неабходнасці.

БелаПАН, 21 лістапада 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/826/24138
Текущая дата: 19.11.2024