Гэта прадугледжана пастановай Мінэканомікі Беларусі нумар 86 ад 18 лістапада 2013 года, афіцыйна апублікаванай 23 лістапада на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
"Гэтай пастановай па прапанове Мінсельгасхарча прадугледжана магчымасць павышэння на 10 працэнтаў у лістападзе 2013 года гранічных максімальных адпускных цэн на хлеб жытні і з сумесі жытняй і пшанічнай мукі, булачныя вырабы з пшанічнай мукі з колькасцю па рэцэптуры цукру і тлушчаў у суме не больш як 14 працэнтаў", - паведамілі ў Міністэрстве эканомікі. Размова ідзе аб рэгуляванні цэн на тыя віды хлеба і булачных вырабаў, якія выпякаюцца па простай рэцэптуры без дадатковай сыравіны і належаць да ніжняй цэнавай групы.
Таксама дакумент прадугледжвае магчымасць павышэння на 10 працэнтаў у лістападзе гранічных максімальных адпускных цэн на мяса куранят-бройлераў і курыныя яйкі.
"Акрамя таго, дадзены дазвол павялічыць гранічныя максімальныя адпускныя цэны на малочныя прадукты: на нізкатлустыя віды малочнай прадукцыі без смакавых дабавак і напаўняльнікаў - на 3,5 працэнта ў лістападзе 2013 года і на 3,5 працэнта ў снежні 2013 года; на высакатлустыя віды малочнай прадукцыі са смакавымі дабаўкамі і напаўняльнікамі - на 2,5 працэнта ў лістападзе 2013 года і 2,5 працэнта ў снежні 2013 года", - дадалі ў Мінэканомікі.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі.
25 лістапада 2013, Мінск
Ганна Кот - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/826/24185
Текущая дата: 19.11.2024