Белорусский портал в Казахстане

Scorpions у суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь слухаем 19 кастрычніка у «Мінск-арэне»



Гурт Scorpions прадставіць альбом «Comblack», які выйшаў у лістападзе 2011 года, і выканае свае лепшыя хіты за ўсю гісторыю існавання калектыву ў суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь.

Новы альбом складаецца з перазапісаў лепшых песень Scorpions, такіх як “RockYouLikeAHurricane”, “WindOfChange”, “StillLovingYou». А таксама кавер-версій на легендарныя кампазіцыі, якія сталі не толькі часткай музычнай гісторыі, але і паваротным момантам у кар’еры саміх музыкаў.

Беларускі варыянт гэтай праграмы цікавы тым, што «залатыя» хіты «Scorpions» будзе суправаджаць Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь. У складзе аркестра — маладыя таленавітыя артысты, большасць з іх з’яўляецца дыпламантамі і лаўрэатамі прэстыжных конкурсаў, стыпендыятамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Аркестр пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкіна працаваў на адной сцене з такімі «зоркамі», як Мішэль Легран, Аль Бана, Сара Конар, Кені Джы, Дзмітрый Хварастоўскі, Тота Кутунье, Крыс дэ Бург, E.L.O., Горан Брэгавіч і іншымі.

Звязда, 17 кастрычніка 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/828/23869
Текущая дата: 19.11.2024