Белорусский портал в Казахстане

На таргах БВФБ курс долара ЗША пераадолеў адзнаку 9.100 рублёў



Курс долара ЗША па выніках біржавых таргоў 2 кастрычніка вырас на 20 рублёў і склаў 9.110 рублёў, што з`яўляецца гістарычным максімумам.

Паводле звестак Беларускай валютна-фондавай біржы, аб`ём здзелак склаў 78 млн. 437 тыс. (заяўкі на куплю — 79 млн. 143 тыс., прапанова — 71 млн. 495 тыс.).

Курс расійскага рубля вырас на 0,50 рубля і склаў 282 рублі. Аб`ём таргоў склаў 995 млн. 620 тыс. расійскіх рублёў (заяўкі на куплю — 1 млрд. 76 млн. 790 тыс., прапанова — 992 млн. 669 тыс.).

У таргах еўра аб`ём здзелак склаў 44 млн. 23 тыс. (попыт — 43 млн. 967 тыс., прапанова — 50 млн. 48 тыс.), а курс знізіўся на 30 рублёў і склаў 12.310 рублёў за еўра.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 2 кастрычніка 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/829/23663
Текущая дата: 19.11.2024