Аб гэтым 2 кастрычніка паведаміла журналістам намеснік генеральнага дырэктара ДВА "Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка" Галіна Гілевіч.
Гэту лічбу Галіна Гілевіч агучыла, гаворачы аб дэталізацыі ў жыроўках на аплату паслуг ЖКГ інфармацыі па тэхабслугоўванню: "Паводле новага Жыллёвага кодэкса, насельніцтва павінна ведаць аб аб`ёмах і відах аказваемых паслуг, у якую суму абыходзіцца ўтрыманне фактычна прыватнага жылога фонду. На 1 ліпеня ў Мінску 82 працэнты кватэр - прыватызаваныя, доля дзяржаўнага жылога фонду ўсяго 18 працэнтаў".
Таксама намеснік генеральнага дырэктара адзначыла, што ў жылых дамах Мінска зменена перыядычнасць тэхнічнага абслугоўвання месц агульнага карыстання. Калі раней вільготнае прыбіранне пад`ездаў павінна было праводзіцца чатыры разы ў месяц, то па новых нормах - два разы ў месяц. Колькасць рабочых па комплекснай рабоце зменшылася. "Калі прыбіранне праводзіцца радзей, чым устаноўлена графікамі, жыхарам неабходна звярнуцца ў ЖЭСы па месцы жыхарства, - растлумачыла Галіна Гілевіч. - У нас, як і на любой вытворчасці, ёсць выдаткі".
"Людзі могуць калі-нікалі самастойна прыбраць у пад`ездзе, трэба змяняць адносіны да жылля. Быў час, калі ў пад`ездах віселі графікі прыбірання, і жыхары самі іх прыбіралі. Гэта збліжала людзей, суседзі лепш ведалі адзін аднаго, - разважае Галіна Гілевіч. - Або можна прыбіраць на платнай аснове, як у дамах таварыстваў уласнікаў, жыхары якіх аплачваюць 100 працэнтаў кошту прыбірання месц агульнага карыстання і дваровых тэрыторый".
2 кастрычніка 2013, Мінск
Вера Грамчакова - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/829/23705
Текущая дата: 19.11.2024