Белорусский портал в Казахстане

Курсы валют на 7 кастрычніка



Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 7 кастрычніка 2013 года.

На 7 кастрычніка Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 9.110 беларускіх рублёў (абсалютны максімум)
Еўра — 12.410 (абсалютны максімум года)
Расійскі рубель — 284
Украінская грыўна — 1.112,88 (абсалютны максімум)

Кошык валют — 3.178,36 (абсалютны максімум)

У параўнанні з пятніцай, 4 кастрычніка, афіцыйны курс долара вырас на 10 рублёў (0,11%), еўра — на 40 (0,32%), расійскага рубля — на 0,50 рубля (0,18%), грыўна — на 1,77 рубля (0,16%). Курс кошыка валют вырас на 6,45 рубля (0,20%) у параўнанні з пятніцай і на 163,40 рубля (5,42%) у параўнанні з паказчыкам на канец 2012 года (3.014,96 рубля).

Каэфіцыент Нацбанка "еўра/долар" — 1,3622, "долар/расійскі рубель" — 32,077, "долар/грыўна" — 8,186.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 7 кастрычніка долар купляюць па 9.020—9.110 і прадаюць па 9.140—9.260 рублёў. У параўнанні з пятніцай сярэдні курс куплі не змяніўся (9.092 рубля), продажу — вырас на 5 рублёў (да 9.166).

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 9.070—9.100 пры куплі, 9.150—9.180 пры продажы.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 7 кастрычніка 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/829/23725
Текущая дата: 19.11.2024