Белорусский портал в Казахстане

Калектывы з дзевяці краін прымуць удзел у тэатральным форуме "Белая вежа"



Экспертны савет сфармаваў рэпертуарную афішу ХХVII Міжнароднага тэатральнага фестывалю "Белая вежа", які пройдзе ў Брэсце з 8 па 16 верасня, паведамілі ў Міністэрстве культуры.

У фестывалі прымуць удзел калектывы з дзевяці краін: Азербайджана, Арменіі, Беларуси, Балгарыі, Даніі, Казахстана, Расіі, Славеніі і Узбекістана. У праграму фестывалю ўключана 28 спектакляў ад 28 тэатральных калектываў.

Паказ спектакляў адбудзецца на пяці мовах: беларускай, рускай, армянскай, казахскай і славенскай.

Пройдуць пастаноўкі на чатырох пляцоўках горада: у вялікай і малой залах Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы, Брэсцкім тэатры лялек і Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтры.

17 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/83/70570
Текущая дата: 06.10.2024