Гэты дзень з`яўляецца дзвесце пяцьдзесят сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 108 дзён.
Якія яшчэ падзеі адбыліся 14 верасня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 14 верасня
У 1408 годзе адбылося заключэнне "вечнага міру" паміж вялікім князём літоўскім Вітаўтам і вялікім князём маскоўскім Васілём I.
У 1557 годзе паміж ВКЛ і Інфлянтамі заключаны Пазвольскі дагавор.
У 1906 годзе ў Вільні выйшаў першы нумар "Нашай долі".
У 1921 годзе ў Вільні выйшаў першы нумар штотыднёвіка "Беларускія ведамасці" пад рэдакцыяй Максіма Гарэцкага.
Хто нарадзіўся 14 верасня
1884 год: Фабіян Абрантовіч, беларускі рэлігійны і грамадскі дзеяч, каталіцкі святар, прыхільнік беларусізацыі касцёла.
1938 год: Леанід Левановіч, беларускі пісьменнік.
Таксама сёння нарадзіліся аўстрыйскі кампазітар Іаган Міхаэль Гайдн і паўднёвакарэйскі рэжысёр і сцэнарыст Пон Чжун Хо.
14 верасня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Сымона, які вядомы за тое, што стаў заснавальнікам стоўпнічаства. Святы пайшоў у Сірыйскую пустыню, пабудаваў там слуп вышынёй у некалькі метраў і стаў на ім жыць. На слупе Сымон не мог легчы і адпачыць, днём і ноччу ён стаяў там і маліўся.
У народзе верылі, што жыта, пасеянае ў гэты дзень, будзе высокім і не будзе баяцца павалу. Таксама забаранялася на Сымона малаціць, каб у будучым годзе ў жыце не было няпоўных каласоў.
Пра гэты дзень таксама казалі: "Сымон лета выпраўляе, баб`е лета наводзіць". Калі першая палова верасня была сухая, у астатнія месяцы восені варта чакаць дажджоў.
14 верасня лічылася спрыяльным для вяселляў і наваселляў.
Sputnik, 14 верасня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/83/71022
Текущая дата: 19.11.2024