Аператыўнікі па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці выявілі 30-гадовую жыхарку Бабруйска, якая займалася незаконным абаротам крыптавалюты.
Устаноўлена, што з красавіка па жнівень жанчына гандлявала біткоінамі на спецыялізаваных біржах у якасці пасрэдніка. Па інфармацыі УУС Магілёўскага аблвыканкама, яе нелегальнае абарачэнне перавысіла 437 тысяч рублёў.
У адносінах да бабруйчанкі складзены адміністрацыйны пратакол за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Санкцыяй артыкула прадугледжаны буйны штраф і зварот у даход дзяржавы ўсёй сумы, якая прайшла праз крыптакашалёк.
Праваахоўнікі нагадваюць, што, у адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта «Аб развіцці лічбавай эканомікі», для фізічных асоб — не рэзідэнтаў парка высокіх тэхналогій прадпрымальніцкая дзейнасць па абароце крыптавалюты забаронена.
Сяргей Расолька
Звязда, 15 верасня 2023
Звязда, 15 верасня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/83/71042
Текущая дата: 19.11.2024