Гэты дзень з`яўляецца дзвесце шэсцьдзесят першым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 104 дні.
Якія падзеі адбыліся 18 верасня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 18 верасня
У 1651 годзе Багдан Хмяльніцкі заключыў з уладамі Рэчы Паспалітай Белацаркоўскі мір.
У 1772 годзе Расійская Імперыя, Аўстра-Венгрыя і Каралеўства Прусія паведамілі ўладам Рэчы Паспалітай аб факце падзелу яе тэрыторыі.
У 1915 годзе кайзераўскія войскі занялі Вільню.
У 1919 годзе польскія войскі акупавалі Мінск.
Хто нарадзіўся 18 верасня
1998 год: Мікіта Куканенка, ваенны лётчык, Герой Беларусі.
Таксама сёння нарадзіліся французскі фізік і астраном Леон Фуко і шведская і амерыканская актрыса Грэта Гарбо.
18 верасня ў народным календары
У гэты дзень Праваслаўная царква ўспамінае прарока Захарыю і яго жонку, праведную Лізавету — бацькоў Іаана Хрысціцеля. Па паданні, у іх доўга не было дзяцей, пакуль Лізавеце не з`явіўся анёл, які распавёў, што ў яе нарадзіцца сын, якому належыць выканаць вялікую місію – падрыхтаваць людзей да прыходу Хрыста. У гэты дзень маліліся святым аб зачацці і нараджэнні дзіцяці або пры складаных родах.
18 верасня ў народзе лічылася прыдатным для ўсялякіх гаданняў, прадказанняў і іншых чараўніцкіх спраў.
Назіралі за прыродай: калі на рабіне лісце ўжо пажоўкла, зіма будзе ранняя. Калі ягад на рабіне шмат – восень будзе дажджыстая.
Sputnik, 18 верасня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/83/71067
Текущая дата: 19.11.2024