Такое меркаванне выказаў 27 верасня журналістам міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў.
"Пасля рэканструкцыі ў кінастудыі з`явяцца новыя магчымасці. Па тэхнічнаму аснашчэнню мы выйдзем на сусветны ўзровень", - сказаў міністр. Усё тэхнічнае абсталяванне, якое ўвядуць у строй на "Беларусьфільме" да 2015 года, будзе садзейнічаць, каб на кінастудыі здымалася якаснае кіно на самым высокім узроўні.
Гаворачы аб тым, што дасць беларускаму кінематографу рэканструкцыя "Беларусьфільма", Барыс Святлоў выказаў меркаванне, што кінастудыі не трэба старацца дагнаць і абагнаць той жа амерыканскі кінематограф: "Няхай яна (Амерыка. - Заўвага БЕЛТА) развіваецца сваім шляхам, а мы будзем шукаць свой. Безумоўна, мы яго знойдзем".
Генеральны дырэктар "Беларусьфільма" Алег Сільвановіч таксама падкрэсліў, што тэхналогіі кінастудыі будуць татальна мадэрнізаваны.
Як паведамлялася, "Беларусьфільм" рэалізуе праект па рэканструкцыі і будаўніцтву комплексу будынкаў і збудаванняў. Праект падзелены на 5 чэргаў. Першая прадугледжвае вынас аўтацэха кінастудыі ў Калодзішчы, другая - будаўніцтва там жа аўтабазы. На сёння дзве гэтыя чаргі ўжо здадзены. Трэцяй чаргой запланавана будаўніцтва вытворчага комплексу з новымі павільёнамі і цэхамі. Чацвёртая прадугледжвае капітальны рамонт галоўнага корпуса кінастудыі. Пятая - рэканструкцыю інтэрната. Завяршыць усе работы кінастудыя павінна да 2015 года.
27 верасня 2013, Мінск
Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/831/23541
Текущая дата: 19.11.2024