Другі вулічны спектакль быў паказаны на фестывалі "Белая вежа — 2013".
У Брэсце працягваецца XVIII міжнародны тэатральны фестываль "Белая вежа". У яго праграме — 23 спектаклі, у тым ліку тры вулічныя.
Тэатр Strefa Ciszy з Познані паказаў п`есу "Сальта мартале" для дванаццаці акцёраў і шасці фартэпіяна, заснаваную на гісторыі канца Другой сусветнай вайны, якая расказвае пра знішчэнне культурных каштоўнасцяў.
А вечарам 11 верасня гледачы маглі ўбачыць вулічны спектакль у выкананні Львоўскага акадэмічнага духоўнага тэатра "Уваскрэсенне", які паказаў пастаноўку "Іоў". Спектакль пастаўлены паводле п`есы Караля Вайтылы (папы рымскага Яна Паўла II) і прысвечаны самаму патаемнаму ў нашым жыцці — Веры, якая падтрымлівае ў цяжкія хвіліны.
БелаПАН, 12 верасня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/832/23387
Текущая дата: 19.11.2024