Дырэктар Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача Юрый Кулік раптоўна памёр на 62-м годзе жыцця, паведамілі ў тэатры.
Папярэдняя прычына смерці не называецца. Цырымонія развітання адбудзецца 3 верасня ў 13.00 у Доме літаратара. Як плануецца, пахаваюць Юрыя Куліка на Паўночных могілках.
Юрый Кулік скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1976) па спецыяльнасці "артыст драматычнага тэатра і кіно". Служыў артыстам у тэатры імя Якуба Коласа (Віцебск, 1976-1988). Быў накіраваны ў тэатр імя Янкі Купалы для рэжысёрскай стажыроўкі (1988). Як рэжысёр-пастаноўшчык адбыўся ў ТЮГу (1991-1995). Працаваў у Саюзе тэатральных дзеячаў, дырэктарам Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, з 2009 года аднавіў работу ў ТЮГу ў якасці дырэктара.
Вядомы як рэжысёр і драматург, яго п`есы неаднаразова ставіліся ў розны час, спектаклі па п`есе "Аднакласнікі" ("Дзень птэрадактыля") і "Пані Завіруха" з поспехам ідуць і сёння ў ТЮГу.
2 верасня 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/834/23124
Текущая дата: 19.11.2024