Такое патрабаванне не ўстаноўлена нарматыўнымі прававымі актамі Нацбанка і правіламі плацежных сістэм у Беларусі. Аб гэтым паведамілі ў Нацыянальным банку.
У сувязі з тым, што апошнім часам у прэсе з`явіліся паведамленні аб тым, што ў магазінах Мінска пры аплаце банкаўскай карткай будуць нібыта патрабаваць пашпарт, Нацбанк размясціў на сваім сайце інфармацыю з растлумачэннем парадку правядзення аперацый з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак.
Як растлумачылі ў Нацбанку, абавязковага патрабавання аб прад`яўленні трымальнікам карткі дакумента, які засведчвае асобу, у час аплаты тавараў у арганізацыях гандлю нарматыўныя прававыя акты Нацбанка і правілы плацежных сістэм не ўстанаўлівалі.
"Работнік гандлю ў асобных выпадках (напрыклад, не супадае подпіс пакупніка на карт-чэку з подпісам на адваротным баку карткі або пакупнік прыйшоў з чужой карткай) можа прапанаваць чалавеку прад`явіць дакумент, які засведчвае асобу. Таксама ў выпадку наяўнасці тэхнічнай магчымасці трымальнік можа ўвесці ПІН-код або разлічыцца наяўнымі грашовымі сродкамі", - удакладнілі ў Нацбанку. Калі, напрыклад, кліент уносіць аплату карткай, на правым баку якой не пазначаны імя і прозвішча яе ўладальніка, прадавец пры наяўнасці абгрунтаваных падазрэнняў (напрыклад, не супадае подпіс пакупніка на карт-чэку з подпісам на адваротным баку карткі) можа прапанаваць кліенту такую ж схему разліку.
Парадак правядзення аперацый з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак у Беларусі рэгламентаваны адпаведнай інструкцыяй, зацверджанай пастановай нумар 34 праўлення Нацыянальнага банка ад 18 студзеня 2013 года, нагадалі ў Нацбанку.
Так, эмісія картак уключае персаналізацыю, пры якой інфармацыя аб трымальніку можа не наносіцца на загатоўку карткі, калі такая ўмова прадугледжана правіламі. У мэтах выканання вышэй згаданай інструкцыі, з улікам правіл плацежных сістэм, банкі распрацоўваюць лакальныя нарматыўныя прававыя акты, у якіх вызначаюць парадак выкарыстання картак. Гэты парадак з`яўляецца адной з істотных умоў дагавора паміж банкам-эмітэнтам і кліентам. Напрыклад, выкарыстоўваць картку мае права толькі тая асоба, чыё імя, прозвішча і (або) подпіс занатаваны на гэтым плацежным інструменце. Трымальнік абавязаны паставіць асабісты подпіс на адваротным баку карткі і захоўваць свой ПІН-код (персанальны ідэнтыфікацыйны нумар) у тайне. Перадача карткі і кода доступу трэцяй асобе, якая не з`яўляецца яе трымальнікам, забаронена.
У выпадках, калі ў кліента ўзнікае неабходнасць прадаставіць права карыстацца грашовымі сродкамі на сваім банкаўскім рахунку іншай асобе (напрыклад, жонцы, якая знаходзіцца ў водпуску па догляду дзіцяці, або сваяку, які пражывае ў іншым горадзе), уладальнік рахунку можа аформіць у банку-эмітэнце дадатковую картку на імя гэтага чалавека. Пры гэтым парадак выкарыстання картак з`яўляецца стандартным для ўсіх банкаў-эмітэнтаў.
У адпаведнасці з інструкцыяй пацвярджэннем правядзення аперацыі пры прымяненні карткі з`яўляецца карт-чэк. Яе трымальнік, уводзячы ПІН-код або падпісваючы карт-чэк, прызнае правільнасць сумы і тым самым дае ўказанне банку на яе спісанне са свайго банкаўскага рахунку.
Банкі-экваеры, заключаючы дагаворы з арганізацыямі гандлю і сэрвісу на абслугоўванне трымальнікаў картак, прадастаўляюць іх работнікам адпаведныя інструкцыі. Яны павінны быць абавязкова выкананы пры рабоце з кліентамі, якія разлічваюцца за тавары з дапамогай картак.
4 жніўня 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/834/23170
Текущая дата: 19.11.2024